29 красавiка 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абражаная журналістка падала заяву ў паліцыю на Жырыноўскага

25
Абражаная журналістка падала заяву ў паліцыю на Жырыноўскага

Карэспандэнт «Расея сёння» Стэла Дубавіцкая напісала заяву ў паліцыю з просьбай прыцягнуць лідара ЛДПР да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

Маскоўская паліцыя мае намер перадаць заяву ад журналісткі МІА «Расея сёння», якая паступіла ў аўторак, у Следчы камітэт, паведаміў РІА «Новости» афіцыйны прадстаўнік сталічнага глаўка МУС РФ Андрэй Галіакбераў.

У мінулую пятніцу лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, вядомы эпатажнымі выхадкамі, у адказ на пытанне карэспандэнта «Расеі сёння» Стэлы Дубавіцкай пачаў абражаць яе ў грубай форме, а затым і калегаў, якія ўступіліся за яе.

«Заява карэспандэнта МІА «Расея сёння» была сёння прынятая і афіцыйна зарэгістраваная супрацоўнікамі АМВД па раёне Цвярскі. У бліжэйшы час яна будзе перададзеная па падследнасці ў падраздзяленне СК РФ», - сказаў суразмоўца агенцтва, не ўдакладняючы падрабязнасцяў.

Праз два дні лідар ЛДПР усё ж такі папрасіў прабачэння перад журналісткай у прамым эфіры тэлебачання. Па словах палітыка, ён «трошкі груба пагаварыў, адказаў дзяўчыне», якая, «аказваецца, была цяжарная».

Між тым, пасля абразы Дубавіцкая на некаторы час трапіла ў бальніцу. Нягледзячы на прабачэнні Жырыноўскага, журналістка вырашыла давесці справу да суда, у чым яе падтрымала і МІА «Расея сёння».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках