29 красавiка 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты забаранілі ўезд у Крым 343 украінскім чыноўнікам

1
Акупанты забаранілі ўезд у Крым 343 украінскім чыноўнікам

Сёння ў «дакумент» упісалі яшчэ 12 прозвішчаў.

Сепаратысты з нелегітымнага Дзяржсавета Рэспублікі Крым сёння дадалі ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на паўвостраў, яшчэ 12 прозвішчаў. Усе новыя неўязныя - народныя дэпутаты Украіны, перадае ТСН.

"Прэзідыум Дзяржсавета Рэспублікі Крым прыняў рашэнне дапоўніць спіс асобаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Крым з'яўляецца непажаданым, уключыўшы ў яго дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны: Грыніва Ігара Аляксеевіча, Звягільскага Яфіма Леанідавіча, Калганаву Алену Валер'еўну, Круція Віталя Іванавіча, Ледаўскіх Алену Уладзіміраўну, Лапачака Маркіяна Раманавіча, Луцэнка Ірыну Сцяпанаўну, Макул Леаніда Якаўлевіча, Мельнічук Ларысу Юр'еўну, Асаўленку Тараса Уладзіміравіча, Равенку Анатоля Дзмітрыевіча, Чорную Галіну Міхайлаўну, якія прагаласавалі за прыняцце праекта закона Украіны "Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян на часова акупаванай тэрыторыі Украіны" ў другім чытанні і ў цэлым", - паведамляе прэс-служба нелегітымнага Крымскага "парламента".

Паводле яе інфармацыі, адпаведнае рашэнне было прынята на пазачарговым пасяджэнні прэзідыума яшчэ 18 красавіка.

Такім чынам, па стане на 22 красавіка ў спісе неўязных у Крым значыцца 343 чалавека. Сярод іх пакуль няма нардэпа і экс-старшыні Меджліса крымскіх татараў Мустафы Джамілева, якому, як паведамлялася, у аўторак пры перасячэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай мяжы Крыма з Украінай выдалі "Акт апавяшчэння аб недазволе ўезду ў Расейскую Федэрацыю", у адпаведнасці з якім яму на пяць гадоў забаранілі ўязджаць у Крым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках