29 красавiка 2024, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабмін зарэгістраваў у Радзе законапраект аб амністыі сэпаратыстаў

5
Кабмін зарэгістраваў у Радзе законапраект аб амністыі сэпаратыстаў

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістраваны законапраект аб непераследзе ўдзельнікаў сэпаратысцкіх рухаў.

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.

Дакумэнт «Аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб з нагоды падзей, якія мелі месца падчас масавых акцый грамадзянскага супрацьстаяння, што пачаліся 22 лютага 2014 года», тэкст якога апублікаваны на афіцыйным сайце парламэнта, прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, «якія былі ўдзельнікамі масавых акцый грамадзянскага супрацьстаяння, што пачаліся 22 лютага 2014 года».

Дзеянне гэтага закона распаўсюджваецца на ўдзельнікаў акцый пры ўмове, калі яны «не ўчынілі новых злачынстваў», «добраахвотна спынілі супрацьпраўныя дзеянні», «здалі дзяржаўным органам зброю, баявыя прыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прылады, захопленую вайсковую тэхніку і вызвалілі ўсё незаконна занятыя або захопленыя будынкі, у тым ліку будынкі і памяшканні органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіравання, праваахоўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць населеных пунктаў, транспарту і сувязі, вайсковыя часткі, вуліцы, плошчы ды іншыя грамадскія месцы» на працягу трох дзён з дня ўваходу ў дзеянне гэтага закону».

Закон набывае правадзейнасць з дня, наступнага за днём апублікавання, аднак уводзіцца ў дзеянне з дня, наступнага за днём публікацыі на афіцыйным сайце ГПУ паведамленне в.а. генпракурора аб фактычным учыненні ўдзельнікамі масавых акцый раззбраення і вызвалення будынкаў.

Калі ж за тры дні ГПУ не апублікуе адпаведнае паведамленне, то на чацвёрты дзень закон страціць сваю правадзейнасць.

Нагадаем, амністыя ўдзельнікаў сэпаратысцкіх акцый з'яўляецца адным з пунктаў «жэнэўскіх дамоўленасцяў», дасягнутых на сустрэчы Украіны, Расеі, ЕЗ і ЗША на мінулым тыдні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках