29 красавiка 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы выбуху АЗС пад Кіевам: Ад выбуху нават асфальт узадраўся

2

У міліцыі сцвярджаюць, што былі парушаныя патрабаванні пажарнай бяспекі.

Відавочцы выбуху паліўнай станцыі на трасе каля Пераяслава-Хмяльніцкага, які прычыніўся да загібы пяці чалавек, распавялі сваю версію страшных падзей. Пра гэта паведамляе ТСН.

Са слоў сведкі падзей, выбуховая хваля ішла здолу. "Яна ўзнялася на маіх вачах, упала, склалася, закурэла, і загарэлася ўсё. Я сядзела вось тут насупраць. Выбух быў знізу, узняло знізу, нават асфальт узадраўся", - распавяла адна са сведак выбуху.

Як стала вядома, эпіцэнтр выбуху знаходзіўся ў склепе крамы. У міліцыі кажуць, што былі парушаныя патрабаванні пажарнай бяспекі.

"Гэта памылка праектантаў, і другая прычына - гэта парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі. У сувязі з чым распачатая крымінальная справа", - паведаміў намеснік кіраўніка ГУ МУС у Кіеўскай вобласці Анатолій Кіслы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках