29 красавiка 2024, панядзелак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума прыраўняла блогераў да СМІ і пашырыла паўнамоцтвы ФСБ

4
Дзярждума прыраўняла блогераў да СМІ і пашырыла паўнамоцтвы ФСБ

Дзярждума ў трэцім чытанні 22 красавiка прыняла шэраг законаў.

Сярод іх - законы аб узмацненні жорсткасці правядзення інтэрнэт-плацяжоў і адказнасці за арганізацыю масавых беспарадкаў. Таксама дэпутаты прыраўнялі наведвальныя блогі да СМІ і пашырылі паўнамоцтвы ФСБ у сферы барацьбы з тэрарызмам. Усе дакументы ўваходзяць у «антытэрарыстычны» пакет, які быў унесены ў Дзярждуму ў студзені 2014 году, піша РБК.

У законе аб адказнасці за арганізацыю масавых беспарадкаў прадугледжана павелічэнне тэрмінаў пазбаўлення волі да 15 гадоў. Аналагічнае пакаранне прадугледжваецца для арганізатараў і ўдзельнікаў за падрыхтоўку беспарадкаў.

Дэпутаты прынялі і закон аб выкананні папулярнымі блогерамі патрабаванняў, што выстаўляюцца да СМІ. Згодна з дакументам, усе блогеры, у якіх старонкі наведваюць больш за 3 тысячы карыстальнікаў у дзень, павінны выконваць патрабаванні, што выстаўляюцца да СМІ. Іх абавяжуць публікаваць на сваіх старонках асабістыя звесткі і устрымлівацца ад лаянкі. Уводзіцца паняцце «арганізатар распаўсюджвання інфармацыі», якое распрацоўшчыкі трактуюць гранічна шырока - ад персанальнага або камерцыйнага сайта да групы ў сацыяльнай сетцы. Ад арганізатараў патрабуецца шчыльная кааперацыя са спецслужбамі і захоўванне цягам паўгода метазвестак аб дзейнасці ў Сеціве. Парушальнікам пагражаюць штрафы і блакаванне на месяц.

Акрамя таго, блогеры не павінны выкарыстоўваць «матэрыялы, якія прапагандуюць парнаграфію, культ гвалту і жорсткасці, а таксама матэрыялы, якія змяшчаюць нецэнзурную лаянку». Яны павінны правяраць інфармацыю на дакладнасць, не дапускаць публікацый аб прыватным жыцці іншых людзей ці абражальных матэрыялаў.

Таксама дэпутаты прынялі ў трэцім чытанні закон пра ананімныя інтэрнэт-плацяжы. Згодна з гэтым дакументам, цяпер такія плацяжы паміж фізічнымі асобамі забароненыя. Дазваляецца пераводзіць на адрас кампаній, акрамя замежных, да 15 тысяч руб ананімна, але калі атрымальнік - фізічная асоба, давядзецца прайсці ідэнтыфікацыю. У месяц ліміт складзе 40 тысяч руб.

Калі карыстальнік пройдзе ідэнтыфікацыю, то ён будзе мець права перасылаць да 60 тысяч руб у дзень і да 200 тысяч руб у месяц. Пры гэтым юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць перасылаць электронныя грошы толькі тым фізічным асобам, якія прайшлі ідэнтыфікацыю. Пераводы паміж фізічнымі асобамі будуць магчымыя толькі пры ўмове ідэнтыфікацыі платніка.

Былі ўзмоцненыя і паўнамоцтвы ФСБ. Органы службы надзяляюцца правам «праводзіць асабісты дагляд грамадзян і iх рэчаў, калі маюцца дастатковыя падставы падазраваць іх ва ўчыненні злачынства (супрацьпраўнага дзеяння), а таксама дагляд транспартных сродкаў і змешчаных у іх грузаў пры падазрэнні, што яны выкарыстоўваюцца ў супрацьпраўных мэтах».

Узмацненне жорсткасці антытэрарыстычнага заканадаўства плануецца ў сувязі з выбухнуўшымі напярэдадні Новага года тэрактамі ў Валгаградзе. Першы з двух апошніх тэрактаў адбыўся там раніцай 29 снежня 2013 года на чыгуначным вакзале. У выніку загінулі 18 чалавек, выбух рэйсавага тралейбуса на наступны дзень забраў жыцці 16 чалавек. Агулам 70 чалавек атрымалі раны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках