29 красавiка 2024, панядзелак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разбураць эканоміку Расеі ў выпадку ўварвання ва Украіну

64
ЗША разбураць эканоміку Расеі ў выпадку ўварвання ва Украіну

Міжнародны капітал ужо бяжыць з Расеі, а самі расейцы ратуюць грошы ў афшоры.

Калі Расея ўвядзе войскі на тэрыторыю Украіны, ЗША ўвяду санкцыі, якія разбураць яе эканоміку. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік камітэта замежных спраў палаты прадстаўнікоў Эд Ройс, паведамляе Лігабізнэсінформ.

«Гэта мэсэдж Захаду. Калі будзе вайсковая інтэрвенцыя з боку Расеі на ўсходніх межах, вынікам будзе серыя санкцый, якая проста разбураць эканоміку Расеі», - падкрэсліў ён.

Таксама Ройс праінфармаваў, што міжнародны капітал ужо «бяжыць» з Расеі - на агрэсіўныя дзеянні РФ рэагуе фондавы рынак. Паводле ягоных слоў, само чаканне далейшых санкцый прыводзіць не толькі да адтоку замежнага капіталу, але і да таго, што самі расейцы выводзяць свае сродкі ў афшоры.

Напярэдадні памочніца дзяржсакратара ў справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд заявіла, што Масква не выконвае сваіх абавязанняў у рамках жэнэўскіх дамоўленасцей для развязання канфлікту ва Украіне. Пры гэтым урад ЗША заяўляе, што «ў лічаныя дні» прыме пастанову аб дадатковых санкцыях супраць Расеі, калі Масква не зробіць крокі для рэалізацыі пагаднення, дасягнутага ў Жэнэве на мінулым тыдні».

Улады ЕЗ таксама заявілі, што гатовыя пашырыць спіс санкцый, калі Расея не спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Украіны.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках