26 красавiка 2024, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: Пагроза экстрэмізму існуе ў васьмі абласцях Украіны

2

Найвышэйшая ступень пагрозы экстрэмізму існуе ў Данецкай вобласці - 8 балаў з 10.

На другім месцы Луганская вобласць - 6 балаў, на трэцім - Харкаўская і Адэская - па 5 балаў адпаведна. Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле дадзеных арганізацыі Інфармацыйны супраціў, у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях праходзяць шматлікія акцыі сепаратыстаў, а ў Адэскай гэтыя акцыі нешматлікія. У Нікалаеўскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях праходзяць нешматлікія акцыі сепаратыстаў, узровень пагрозы экстрэмізму ў гэтых абласцях ацэньваецца ў 3 бала. Існуе пагроза экстрэмізму і ў Днепрапятроўскай вобласці - там узровень прарасейскіх настрояў ацэньваецца ў 1 бал.

Пры гэтым толькі ў Данецкай і Луганскай абласцях па стане на 23 красавіка ёсць захопленыя сепаратыстамі адмінбудынкі, піша liga.net.

Нагадаем, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў запатрабаваў ад сілавых ведамстваў аднавіць дзейсную антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе краіны.

На сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам Турчынаў заявіў, што Расейская Федэрацыя дэманстратыўна не збіраецца выконваць Жэнеўскія дамоўленасці. Памочнік дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд таксама заяўляла, што Масква не выконвае сваіх абавязацельстваў у рамках жэнеўскіх дамоўленасцяў. Пры гэтым урад ЗША заяўляе, што «ў лічаныя дні» прыме рашэнне аб дадатковых санкцыях супраць Расеі, калі Масква не зробіць крокі па рэалізацыі пагаднення, дасягнутага ў Жэневе на мінулым тыдні».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках