26 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Як можна казаць пра амністыю забойцаў?

2
Віталь Клічко: Як можна казаць пра амністыю забойцаў?

Пытанне аб амністыі не можа стаяць у парадку дня, калі гаворка ідзе пра катаванні і забойствы людзей.

Пра гэта заявіў лідар фракцыі УДАР Віталь Клічко ў каментары журналістам у Вярхоўнай Радзе, каментуючы адсутнасць у парадку дня законапраекта аб амністыі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УДАРу.

«Гэта пытанне павінна было разглядацца яшчэ на мінулым тыдні, і мы на гэтым настойвалі. Але пасля жудасных выпадкаў, калі мясцовых дэпутатаў знаходзяць забітымі, калі сепаратысты падвяргаюць людзей катаванням, як можна казаць пра амністыю людзей, якія маюць дачыненне да забойства і катаванняў?» - адзначыў Клічко.

У той жа час ён падкрэсліў, што за ўдзел у мітынгах ніякіх пераследаў або крымінальнай адказнасці быць не можа. «Любы чалавек мае права браць удзел у мірных мітынгах і выказваць свой пункт гледжання», - адзначыў лідар УДАРу.

Адказваючы на пытанне адносна эфектыўнасці антытэрарыстычнай аперацыі на Усходзе, Клічко адзначыў: «Яна неэфектыўная. У бліжэйшы час нам трэба стабілізаваць сітуацыю. Чым больш мы зацягваем, тым больш нестабільная сітуацыя ў краіне. Людзі захапілі будынкі і вылучаюць нейкія незразумелыя патрабаванні, многія з іх маюць сумніўнае мінулае. Незразумела, якім чынам у іх руках аказалася так шмат зброі».

Палітык падкрэсліў, што дэпутаты гатовыя гаварыць пра прадастаўленне дадатковых паўнамоцтваў мясцовым суполкам, пра дэцэнтралізацыю ўлады і бюджэту, але ніякіх дыскусій адносна аддзялення некаторых рэгіёнаў Украіны і іх далучэння да іншай дзяржавы быць не можа.

Нагадаем, на Данетчыне сепаратысты заявілі: будуць катаваць закладнікаў, каб толькі сарваць на Паўднёва-Усходзе прэзідэнцкія выбары. У сваю чаргу ўкраінскія сілавікі абяцаюць змагацца з крымінальнымі злачынцамі на Усходзе ўсімі сродкамі.

Вярхоўная Рада 8 красавіка прыняла закон аб амністыі. Амністыя закране ўсіх удзельнікаў пратэстаў на Усходзе і тых, хто вызваліць будынкі і іншыя грамадскія месцы і добраахвотна складзе зброю, за выключэннем тых, хто будзе прызнаны вінаватым у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках