26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Днепрапятроўскам затрыманы журналіст НТВ з Беларусі?

Пад Днепрапятроўскам затрыманы журналіст НТВ з Беларусі?

Ва Украіне знік супрацоўнік кампаніі, якая вырабляе праграму «Цэнтральнае тэлебачанне».

Пра гэта паведамляе телеканл НТВ.

Як сцвярджае тэлеканал, прадзюсер Сцяпан Чырыч к аўторак выехаў у Першатравінск Днепрапятроўскай вобласці, дзе павінен быў зняць сюжэт пра візіт у рамках сусветнага турнэ на Украіну пратэстанцкага святара Боба Ларсана. З раніцы серады прадзюсер «Цэнтральнага тэлебачання» перастаў выходзіць на сувязь.

Між тым, учора ва ўкраінскай прэсе з'явіліся паведамленні аб тым, што на Днепрапятроўшчыне затрымалі дыверсантаў, у якіх «знайшлі пашпарты грамадзян Беларусі, хоць многае паказвае на іх прыналежнасць да выведкі Расейскай Федэрацыі».

Як мяркуюць на НТВ, гэтыя два паведамленні - пра знікненне супрацоўніка праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» і затрыманне дыверсантаў - звязаныя паміж сабой. Тым больш што ў зніклага прадзюсера Сцяпана Чырыча, які з'яўляецца штатным супрацоўнікам ППК, сапраўды, беларускае грамадзянства.

Вадзім Такмянёў, кіраўнік праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне», заявіў, што на НТВ лічаць «ўсё, што адбываецца, непаразуменнем» і спадзяюцца, што ў самы бліжэйшы час іх калега зможа вярнуцца дадому.

Пра затрыманне двух дыверсантаў пад Днепрапятроўскам першым паведаміў журналіст Юрый Бутусаў.

«Іх дзеянні задакументаваныя на відэакамеру. Дыверсанты мелі пры сабе дакументы прыкрыцця - пашпарты Рэспублікі Беларусь. Абодва дыверсанта перададзеныя супрацоўнікам СБУ Днепрапятроўскай вобласці для правядзення далейшых следчых дзеянняў (на мінулым тыдні в.а. Прэзідэнта Аляксандр Турчынаў прызначыў новага кіраўніка СБУ вобласці - кампетэнтнага спецыяліста і патрыёта, таму ў адрозненне ад Луганска, аб'ектыўная «раскрутка» дыверсантаў будзе забяспечаная, іх ніхто не выпусціць). У бліжэйшы час будзе апублікаваная больш дэталёвая інфармацыя», - піша журналіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках