28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх бюджэтнікаў прымусяць адпачываць у Крыму

40
Расейскіх бюджэтнікаў прымусяць адпачываць у Крыму

Супрацоўнікам паліцыі ўжо забаранілі выезд на адпачынак у 120 краін і адправяць у Крым.

Дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў заявіў, што расейскіх бюджэтнікаў у гэтым годзе ў прымусовым парадку адправяць адпачываць у Крым. Пра гэта паведамляе 5 канал.

Панамароў паведаміў, што ўчора для ўсіх супрацоўнікаў паліцыі (1,1 млн чалавек) прыняты загад аб забароне выязджаць на адпачынак за мяжу. Яны ўсе ў прымусовым парадку едуць у Крым.

«Дзеля таго, каб паказаць усяму свету «кузькіну маць» - я вас запэўніваю - і грошы знойдуцца, і ахвота знойдзецца, - каментуе пастанову расейскага ўрада Панамароў, адзіны дэпутат Дзярждумы, які галасаваў супраць далучэння Крыму да Расеі.

Нагадаем, учора расейскае МУС абмежавала выезд у 120 краін свету супрацоўнікам МУС Расеі і Федэральнай службы кантролю за абарачэннем наркотыкаў (ФСКН Расеі). Начальнікам у сістэме МУС забаронены выезд ва ўсе краіны з прыватнымі мэтамі. Для асабістага складу, у тым ліку цывільным, абмежаваны выезд у 120 краін. Кожны выезд магчымы толькі з індывідуальнага дазволу кіраўніка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках