6 траўня 2024, панядзелак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія банкі, якія маюць «дачок» у Беларусі, рыхтуюцца да санкцый ЗША

2
Расейскія банкі, якія маюць «дачок» у Беларусі, рыхтуюцца да санкцый ЗША

Кіраўніцтва «Газпрамбанка» і «Знешэканомбанка» рыхтуецца да магчымых санкцый з боку ЗША.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на двух чалавек, блізкіх да разгляду пытання, піша РБК.

«Газпрамбанк з'яўляецца магчымай мэтай для санкцый», - заявіў неназваны амерыканскі чыноўнік. Таксама да санкцый, па дадзеных агенцтва, рыхтуецца і «Знешэканомбанк» (ЗЭБ). Гэтую інфармацыю ім пацвердзіла крыніца, «знаёмая з перамовамі па сітуацыі». «Прадстаўнікі Газпрамбанка і ЗЭБа каментаваць інфармацыю адмовіліся», - перадае агенцтва.

Магчымыя санкцыі супраць устаноў звязаныя з крызісам на Украіне.

Як вынікае са справаздачнасці «Газпрамбанка» па РСБУ на 1 красавіка, банк размясціў на валютным каррахунку ў ЦБ 248 млрд расейскіх рублёў, хоць на 1 сакавіка на гэтым рахунку ён не трымаў нічога. Пры гэтым ён скараціў прыкладна на 200 млрд рас. рублёў аб'ём сродкаў, размешчаных на тэрміновых дэпазітах у банках-нерэзідэнтах (на розныя тэрміны, ад 2 дзён да 6 месяцаў), і прыкладна на 60 млрд. рублёў аб'ём сродкаў на карэспандэнцкiх рахунках у банках-нерэзідэнтах.

«Газпрамбанк праявіў асцярожнасць ва ўмовах узрослых геапалітычных рызык», - лічыць галоўны эканаміст «Рэнесанс Капіталу» Алег Кузьмін.

Валютныя карэспандэнцкія рахункі ў Банку Расеі актыўна выкарыстоўваліся крэдытнымі арганізацыямі ў перыяд вострай фазы фінансавага крызісу - са снежня 2008 года па верасень 2009 года. Тады рэшткі на іх дасягалі 35 млрд. даляраў. З тых часоў банкі не карысталіся актыўна валютнымі карэспандэнцкімі рахункамі ў ЦБ. Аднак, у пачатку гэтага года гэты інструмент зноў пачаў выкарыстоўвацца.

Укладчыкі «Газпрамбанка» аддалі перавагу перавесці свае грошы на рахункі давернага кіравання. Згодна з адваротнай ведамасцю, з гэтага банка кліенты забралі 22,7 млрд рас. рублёў. Прычым 80% сваіх укладаў, або 16,5 млрд рас. рублёў забралі замежнікі. У банку пагадзіліся з падлікам РБК, але назвалі гэта не адтокам, а пераводам сродкаў унутры групы. «У сакавіку некаторыя VIP-кліенты вырашылі перавесці частку сваіх дэпазітаў на рахункі давернага кіравання, таксама адкрытыя ў ГПБ. Аб'ём кліенцкіх сродкаў, якія знаходзяцца ў банку, не змяніўся. У красавіку гэтыя кліенты прымалі далейшыя рашэнні па кіраванні сваімі сродкамі, і мы можам убачыць павелічэнне рэшткаў, размешчаных у дэпазiтах», - сказала член праўлення Газпрамбанка Кацярына Трафімава.

Раней, 24 красавіка, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што новыя санкцыі супраць Расеі ўжо падрыхтаваныя, але Вашынгтон чакае падтрымкі ад саюзнікаў, разлічваючы на большы эфект ад уведзеных абмежаванняў. У ходзе прэс-канферэнцыі ў Токіо пасля сустрэчы з японскім прэм'ер-міністрам Сіндзо Абэ Абама паскардзіўся на тое, што Расея не прытрымліваецца жэнеўскіх пагадненняў. Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Масква нічога не робіць для таго, каб спыніць агрэсіўныя дзеянні прарасейскіх актывістаў ва Усходняй Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках