6 траўня 2024, панядзелак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрабачанне» - за ўкраінскі Крым

1
«Еўрабачанне» - за ўкраінскі Крым

Галасы жыхароў Крыма, якія будуць галасаваць на конкурсе, будуць залічаныя як украінскія.

Пра гэта паведамляе "Русская служба новостей" са спасылкай на спецыяліста па сувязях з грамадскасцю музычнага конкурсу Ярма Сііма.

Ён патлумачыў гэта тым, што ў дадзены момант у Крыме выкарыстоўваецца ўкраінская інфраструктура сувязі. У той жа час Сіім падкрэсліў, што калі ў Крыме і Севастопалі паспеюць да пачатку "Еўрабачання" адмовіцца ад тэлефоннага кода +38, які дзейнічае на паўвостраве, і перайсці да расейскага (+7), то галасы жыхароў паўвострава залічаць як пададзеныя ад Расеі.

Раней галоўны супервайзер конкурсу Ола Санд заявіў, што жыхары Крыма не павінны быць ізаляваныя ад галасавання з-за падзей на паўвостраве, а таксама заклікаў не змешваць мастацтва і палітыку.

У сваю чаргу, прадстаўнікі тэлеканала "Россия", які забяспечвае трансляцыю конкурсу на тэрыторыі РФ, заявілі, што не пярэчаць супраць такога рашэння. Прадзюсер музычнага і забаўляльнага вяшчання тэлеканала "Россия 1" Генадзь Гохштэйн адзначыў, што правілы "Еўрабачання" забараняюць галасаваць за сваю краіну, знаходзячыся на яе тэрыторыі. У выпадку з Крымам і Севастопалем, дзе пакуль выкарыстоўваецца ўкраінская інфраструктура сувязі, жыхары змогуць падтрымаць расейскага выканаўца. Расеі такая сітуацыя ў выніку толькі выгодная.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках