6 траўня 2024, панядзелак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк забараніў крэдыты без даведкі аб даходах

9
Нацбанк забараніў крэдыты без даведкі аб даходах

Без прадастаўлення даведкі аб даходах атрымаць крэдыты ў беларускіх банках цяпер немагчыма.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Нацбанка, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце прыведзены пералік дакументаў, якія могуць служыць доказам плацежаздольнасці пазычальніка. Гэта даведка аб памеры зарплаты, пенсіі, штомесячнага грашовага забеспячэння або адраснай сацыяльнай дапамогі, а таксама іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу.

«Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 1 траўня 2017 года», - гаворыцца ў заканадаўчым акце.

Чуткі пра тое, што банкі перастануць выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах, з'явіліся яшчэ ў лютым. Тады банкіры казалі, што ў Нацбанку абмяркоўваюць увядзенне такой меры як абавязковай. Між тым, у Нацбанку тады падкрэслівалі, што рэкамендацый аб узмацненні жорсткасці патрабаванняў да выдачы камерцыйнымі банкамі крэдытаў фізічным асобам не давалі. Але не выключылі, што ў далейшым рэгулятар можа прымаць рашэнні аб умовах крэдытавання фізічных асоб, арыентуючыся на сітуацыю на валютна-фінансавым рынку краіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках