6 траўня 2024, панядзелак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У музеі Кіева выставілі багацці Януковіча і Пшонкі

7

У Нацыянальным мастацкім музеі Украіны адкрылася выстава "Кодэкс Межыгор'я".

На выставе прадстаўленыя прадметы мастацтва і быту з рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Віктара Януковіча і дома экс-генпракурора Віктара Пшонкі. Азнаёміцца ​​з абстаноўкай, у якой жылі былыя кіраўнікі краіны, можна будзе з 26 красавіка па 27 ліпеня, перадае Liga.net.

Па словах экспертаў, у Межыгор'і выявілася нямала рэчаў, цікавых менавіта з мастацкага пункту гледжання. Старадрукаваныя і каштоўныя кнігі, скульптуры, іконы, жывапісныя творы, посуд, прадметы інтэр'еру, калекцыйная зброя і сувеніры. Сярод іх апынуліся як сапраўды ўнікальныя творы, так і адкрытая безгустоўшчына і падробкі.

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе кнігі-апісання, "каб пазбегнуць каштоўнаснай ацэнкі і не перашкаджаць прадметам казаць і сведчыць". Такім чынам, глядач атрымае магчымасць сам ацаніць густ іх былых уладальнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках