6 траўня 2024, панядзелак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія дэсантнікі прыбылі ў Латвію

5
Амерыканскія дэсантнікі прыбылі ў Латвію

У краінах Балтыі пачынаюцца вайсковыя вучэнні НАТА.

У чацвер амерыканскія вайскоўцы прыляцелі ў Польшчу, у пятніцу кантынгент сустрэлі ў Латвіі. Плануецца, што ў краінах Балтыі ў рамках узмацнення прысутнасці Альянсу ў рэгіёне застануцца 450 чалавек - па 150 у Эстоніі, Латвіі і Літве, піша «Корреспондент».

Міністр абароны Латвіі раней заявіў, што кантынгент у яго краіне можа быць павялічаны. Умовы іх знаходжання ў краіне пакуль няясныя, але прабудуць яны тут некалькі месяцаў.

Па словах намесніка камандуючага арміі ЗША ў Еўропе, у краіну прыбылі вайскоўцы аднаго з лепшых падраздзяленняў - баявой групы 173-й дэсантнай брыгады амерыканскіх узброеных сіл. Генерал таксама запэўніў, што ЗША заўсёды верныя сваім абавязкам па НАТА. Згодна з артыкулам 5 Статута Альянсу, напад на аднаго з яго членаў азначае напад на ўвесь блок.

Балтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў НАТА ў 2004 годзе, - цяпер яны адзначаюць 10-гадовы юбілей членства ў Альянсе.

Фота: LETA

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках