6 траўня 2024, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Табакоў: Закон аб забароне мата - тыповае словаблудства

17
Алег Табакоў: Закон аб забароне мата - тыповае словаблудства

Мастацкі кіраўнік МХТ раскрытыкаваў прынятую расейскімі дэпутатамі забарону лаяцца матам у кіно і тэатры.

Пра гэта Алег Табакоў заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс".

"Гэты закон - тыповае словаблудства. У нас у мастацтве на самой справе так мала ненарматыўнай лексікі, што вынаходзіць пад яе цэлы закон дзіўна", - сказаў ён.

Алег Табакоў адзначыў, што ў яго тэатры за ўсе гады быў толькі адзін спектакль з матнымі словамі.

"За ўсе гады, праведзеныя ў МХТ, на маёй памяці быў адзін спектакль - "Изображая жертву" братоў Прэсняковых, - у якім персанаж актыўна выкарыстаў мат. Памятаеце - маналог старшага лейтэнанта міліцыі, які выказвае ўсё, што ў яго накіпела на душы, і робіць гэта выключна з дапамогай ненарматыўнай лексікі? Але пры гэтым было відавочна, што герой па-іншаму не можа, гэта яго стан душы", - успамінае артыст.

Нагадаем, учора Дзярждума РФ прыняла ў трэцім, канчатковым, чытанні законапраект аб штрафах за мат у кіно, СМІ, літаратуры, тэатры. У першым чытанні гэты дакумент быў прыняты больш за год таму па ініцыятыве групы дэпутатаў на чале са старшынёй камітэта па культуры Станіславам Гаварухіным.

Фота: РІА Новости, Уладзімір Вяткін

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках