6 траўня 2024, панядзелак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты знялі аблогу аэрадрома Краматорска

7
Тэрарысты знялі аблогу аэрадрома Краматорска

У зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі назіраюцца спробы справакаваць сілавікоў на адкрыццё агню.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, прадстаўнік групы "Інфармацыйны супраціў " Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Пасля дэманстрацыйных дзеянняў блакавання і падрыхтоўкі штурму аэрадрома ў Краматорску, занятага украінскімі сілавікамі, экстрэмісты знялі аблогу. Байцы спецназа СБУ і ВВ МУС занялі колавую абарону, аднак штурму так і не было. Экстрэмістамі быў затрыманы транспарт, які перавозіў на аэрадром прадукты харчавання. Цяпер у зоне бачнасці па перыметры аэрадрома груп экстрэмістаў ня назіраецца", - паведаміў ён.

"Адначасова сёння ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі і ў іншых месцах нясення службы ўкраінскіх сілавікоў (у прыватнасці, на блок-пастах) назіраліся дэманстрацыйныя дзеянні груп экстрэмістаў. Гаворка ішла аб масавым псіхалагічным уздзеянні з боку сепаратыстаў, і спробах справакаваць сілавікоў на адкрыццё агню", - падкрэсліў Тымчук.

Тэрарысты распачалі першую спробу захопу аэрапорта ў Краматорску раніцай 25 красавіка. Пад 11 гадзін каля яго пачулася некалькі моцных выбухаў. Пасля інцыдэнту паўстаў моцны пажар і задымленне.

Сёння тэрарысты зноў спрабавалі заняць тэрыторыю аэрапорта.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках