6 траўня 2024, панядзелак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Напад Расеі трэба чакаць па двух напрамках

3

Паводле дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў» сёння існуюць два напрамкі магчымага ўдару расейскіх акупантаў.

Адзін з іх - гэта Харкаў, другі Данецк.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар суполкі «Інфармацыйны Супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Звяртаем увагу: у пяцідзесяцікіламетровай зоне ад дзяржаўнай мяжы РФ з Украінай - да 18 тысяч асабістага складу, у двухсоткіламетровай зоне - плюс 20 тысяч (усяго каля межаў каля 38 тысяч, ніжняя адзнака - 36 тысяч), у Крыме - да 22 тысяч», - удакладніў ён.

Адзначым, што ўпершыню на мапах суполкі «Інфармацыйны Супраціў» пазначаныя расейскія войскі, сканцэнтраваныя ў Беларусі - 3000 салдат, 200 бронетранспарцёраў, 30 танкаў, 60 верталётаў і самалётаў.

З 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках