6 траўня 2024, панядзелак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне аднаўляецца набор на тэрміновую вайсковую службу

12
Ва Украіне аднаўляецца набор на тэрміновую вайсковую службу

Звязана гэта з пагрозай вайсковага ўварвання з боку Расеі.

В.а.прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб захадах для падвышэння абараназдольнасці дзяржавы, які аднаўляе набор на тэрміновую вайсковую службу. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Ва Указе гаворыцца, што ва Украіне працягваецца абвастрэнне грамадска-палітычнай сітуацыі на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, ёсць факты непрыхаванай агрэсіі, актывізуюцца дзеянні незаконна створаных узброеных фармаванняў прарасейскага кірунку, захопы і блакаванні будынкаў органаў дзяржаўнай улады, органаў вайсковага кіравання, вайсковых частак, транспартных камунікацый у Данецкай і Луганскай абласцях. Гэта з’яўляецца пагрозай замаху на тэрытарыяльную цэласнасць, умяшання ва ўнутраныя справы Украіны з боку Расейскай Федэрацыі.

З мэтай падтрымання Узброеных сіл Украіны ў баяздольным стане, нарошчвання іх здольнасці даваць адэкватны адказ рэальным і патэнцыйным пагрозам ва Украіне Турчынаў даручыў правесці набор на тэрміновую вайсковую службу здаровых грамадзян Украіны мужчынскага полу, якім да дня адпраўкі ў вайсковыя часткі споўнілася 18 гадоў, і старэйшых асоб, якія не дасягнулі 25-гадовага ўзросту і не маюць права на вызваленне або адтэрміноўку ад набору.

На службу таксама набіраецца афіцэрскі склад грамадзян Украіны, якія атрымалі вышэйшую адукацыю адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўню не ніжэйшага за бакалаўра, прайшлі поўны курс вайсковай падрыхтоўкі паводле праграмы падрыхтоўкі афіцэраў запасу і якім нададзены адпаведны вайсковы ранг афіцэра запасу.

Кабінету міністраў Украіны даручаецца вызначыць колькасць грамадзян Украіны, якія падлягаюць набору на тэрміновую вайсковую службу, і сумы выдаткаў для правядзення чарговых набораў.

Указ апублікаваны ў Афіцыйным весніку прэзідэнта Украіны 1 траўня і ўвайшоў у дзеянне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках