6 траўня 2024, панядзелак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: Тэрарысты на загад ГРУ рыхтуюць правакацыю з загубай людзей у Славянску

10
Тымчук: Тэрарысты на загад ГРУ рыхтуюць правакацыю з загубай людзей у Славянску

Падрыхтоўку да правакацыі ў Маскве пачалі сёння, распаўсюдзіўшы заяву МЗС Расеі наконт планаў Кіева правесці сілавую аперацыю на Паўднёвым Усходзе Украіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

"Паводле інфармацыі групы "Інфармацыйны Супраціў", на загад кіраўніцтва ГРУ ГШ УС РФ, прарасейскія тэрарысты мерацца заўтра, 2 траўня, учыніць чарговую правакацыю з магчымай загубай людзей у Славянску. Дыверсію плануецца ажыццявіць пад выглядам ваеўнікоў "Правага сэктару".

Гэтая акцыя будзе прымеркаваная да прыезду ў Беларусь высокапастаўленага прадстаўніка РФ, які прыбудзе нібыта з мэтай вядзення перамоў аб вызваленні прадстаўнікоў АБСЕ, захопленых тэрарыстамі. Паводле нашай інфармацыі, гэная афіцыйная асоба знаходзілася ва Украіне падчас трагічных падзей на Майдане ў лютым 2014 года», - паведаміў ён.

"Падрыхтоўку да правакацыі ў Маскве пачалі сёння, распаўсюдзіўшы заяву МЗС Расеі наконт планаў Кіева правесці сілавую аперацыю на Паўднёвым Усходзе Украіны. У заяве, у прыватнасці, адзначаецца, што ў Крамлі ўстурбаваныя паведамленнямі ў СМІ пра намер кіеўскага рэжыму ажыццявіць штурмавую спецаперацыю ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны, ды яшчэ з прыцягненнем аддзелаў ультранацыяналістычнага "Правага сэктару"," - выснаваў Тымчук.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках