28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікоў менскага прадпрыемства арыштавалі за хабар энергетыкам

6
Кіраўнікоў менскага прадпрыемства арыштавалі за хабар энергетыкам

Два работнікі прадпрыемства Менскага раёна абвінавачваюцца ў подкупе службовай асобы «Энергазбыту».

Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Крымінальная справа ўзбуджаная ўпраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Менску і Менскай вобласці.

Па інфармацыі Таццяны Беланог, у ходзе правядзення следчых дзеянняў устаноўлена, што работнік філіяла неаднаразова атрымліваў хабар за вырашэнне пытанняў, звязаных з вызваленнем вышэйпаказанага прадпрыемства ад абавязацельстваў па аплаце ў поўным аб'ёме фактычна спажыванай электраэнергіі.

Прадстаўнікі прадпрыемства былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ пры перадачы майстру «Энергазбыту» чарговай часткі хабару ў суме 5.000 даляраў ЗША.

Атрыманыя праваахоўнымі органамі доказы з'явіліся падставай для прад'яўлення двум хабарадавальнікам абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару). У дачыненні да абвінавачаных прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Дзеянні службовай асобы філіяла «Энергазбыт» РУП «Менскэнерга» следствам кваліфікаваныя як атрыманне хабару. Яна застаецца ў статусе падазраванага.

Следствам аналізуюцца матэрыялы, якія тычацца своечасовай і поўнай аплаты электраэнергіі па іншых аб'ектах прадпрыемства. Вывучаюцца дакументы і прадметы, забраныя падчас ператрусу. У межах крымінальнай справы прызначаны шэраг экспертыз. Таксама правяраецца правамернасць дзеянняў і іншых службовых асоб.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках