28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У баі пад Краматорскам загінулі шэсць украінскіх вайскоўцаў

24

Калона Узброеных Сіл Украіны была абстраляная з гранатамётаў.

У выніку баявога сутыкнення паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі тэрарыстамі пад Краматорскам Данецкай вобласці загінулі 6 вайскоўцаў, 8 параненыя. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

«На ўскраіне сяла Жоўтневае Славянскага раёна, у 20 км ад Краматорска, падчас руху калона адной з вайсковых частак УС Украіны была цынічна і падступна абстраляная са схованкі. Тэрарысты заатакавалі ўкраінскіх дэсантнікаў з гранатамётаў, вялі шчыльны прыцэльны агонь з стралковай зброі», - гаворыцца ў паведамленні.

Агулам у выніку працяглай сутычкі загінула 6 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны. 8 атрымалі раны рознай ступені цяжкасці. Адзін цяжка паранены.

Усіх параненых і загінулых эвакуявалі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках