2 траўня 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі акружаюць Данецк сваімі блокпостамі

3
Баевікі акружаюць Данецк сваімі блокпостамі

На ўездзе ў Данецк з боку Марыупаля, недалёка ад хутара Шырокі, з'явіўся блокпост з узброенымі людзьмі.

Пра гэта паведамляе выданне 62.ua.

Як паведамляюць відавочцы, замест звыклага паста ДАІ сёння на трасе стаіць некалькі дзесяткаў людзей у зялёнай форме, узброеных аўтаматамі і гранатамётамі.

Некаторыя з іх у масках. На пытанне, каго яны прадстаўляюць, адзін з узброеных людзей адказаў, што Данецкую рэспубліку. Па расказах відавочцаў, яны пільна даглядаюць усе машыны, якія выязджаюць у Данецк.

Расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы. 3 траўня прыхільнікі Данецкай народнай рэспублікі з крыкамі «Расея» ўзялі штурмам будынак упраўлення СБУ. Штурм доўжыўся крыху больш за дзве хвіліны: разбіўшы вокны натоўп уварваўся ў будынак, які ніхто не ахоўваў. Таксама яны захапілі будынак следчага ўпраўлення СБУ, які знаходзіцца побач.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках