2 траўня 2024, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія генералы злёталі на рыбалку на Сэйшэлы на самалёце Мінабароны

20
Расейскія генералы злёталі на рыбалку на Сэйшэлы на самалёце Мінабароны

Чыноўнікі з Міністэрства абароны РФ за дзяржаўны кошт прабавілі травеньскія вакацыі на рыбалцы на Сэйшэлах.

Пра гэта паведамляе «Фонд барацьбы з карупцыяй» (ФБК) Аляксея Навальнага.

Фотаздымак самалёта Міністэрства абароны, знойдзенага ў аэрапорце горада Вікторыя, быў апублікаваны на партале Znak.com, куды яго даслаў невядомы грамадзянін Расе, які там знаходзіцца. ФБК правёў уласнае расследаванне, паведамляе тэлеканал «Дождж».

Самалёт з бартавым нумарам RA-85155 сапраўды належыць Міністэрству Абароны РФ. Падчас далейшага расследавання высветлілася, што гэты самалёт апошні час быў заўважаны ў розных замежных аэрапортах: Хельсінкі, Лондан, Парыж, Прага, Брусэль. Гэтымі ж датамі міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу наведваў гэтыя гарады ў справах міністэрства.

Аднак ніякіх афіцыйных сустрэч на Сэйшэльскіх выспах у Расеі на час травеньскіх свят не было. Прэс-аташэ МЗС Сэйшэл пацвердзіў, што ніякіх афіцыйных дэлегацый ад РФ або Мінабароны РФ у траўні 2014 года не прыязджала.

Паводле ацэнак ФБК, на фрахт самалёта да Сэйшэл і назад было выдаткавана не менш за 200 тысяч даляраў. Нятанна абышлася і самая рыбалка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках