6 траўня 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі Славянска ў паніцы з-за заявы Пуціна

27
Захопнікі Славянска ў паніцы з-за заявы Пуціна

Чарговае рашэнне Расеі адвесці войскі ад мяжы Украіны збянтэжыла тэрарыстаў.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў кіраўнік суполкі Інфармацыйны супраціў Дзмітрый Тымчук, перадаюць "Новости Донбасса".

"Крэмль прыняў рашэнне пакуль адкласці сваю так званую міратворчую аперацыю", - праінфармаваў Тымчук, дадаўшы, што раней тэрарысты "адчувалі цвёрдае плячо Масквы", а цяпер не ведаюць, што ім рабіць.

Таксама Тымчук адзначыў, што ў тэрарыстаў не атрымалася вывесці целв сваіх загінулых таварышаў на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. "Рыхтуецца масавы вываз целаў тэрарыстаў, якія загінулі. Гэта калона так і не была сфармаваная. Цяпер у іх гэта вялікая праблема, таму што моргі Славянска перапоўненыя", - распавёў ён.

Паводле яго слоў, тэрарысты пакуль не ведаюць, што рабіць з целамі і запускаюць чуткі пра тое, што гэта целы забітых украінскіх сілавікоў. Таксама ў тэрарыстаў узніклі праблемы з фінансаваннем, так як выведка перакрыла банкаўскія каналы пераводу грошай, а памежнікі рэгулярна адлоўліваюць кур'ераў, якія перавозяць значныя сумы грошай. Таму тэрарысты вырашылі перавозіць грошы малымі сумамі - прыблізна па $50 тыс. Крыніцы фінансавання тэрарыстаў: Расея, Крым, сям'я былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Нагадаем, у апошнія дні ў Славянску і Краматорску працягваецца актыўная фаза АТА. Па словах удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі, з канца мінулага тыдня ўкраінскім сілавікам атрымалася знішчыць больш за 100 тэрарыстаў. Тым часам баевікі працягваюць рабіць засады і праводзіць мінамётныя абстрэлы.

Сёння, паводле звестак прэс-службы Крамля, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў міністру абароны Сяргею Шайгу вярнуць войскі, якія ўдзельнічалі ў вучэннях на мяжы з Украінай, у месцы пастаяннай дыслакацыі. Адвод войскаў пакуль не пацверджаны незалежнымі назіральнікамі і НАТА.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках