28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Адкрыўшы дзверы разумнейшым расейцам, ЗША аслабяць Пуціна

13
The Wall Street Journal: Адкрыўшы дзверы разумнейшым расейцам, ЗША аслабяць Пуціна

Расея ўжо пакутуе ад адтоку капіталаў, але ў ЗША ёсць яшчэ адзін інструмент фінансавага ціску - уцечка мазгоў.

Пра гэта кажа ў сваім артыкуле для The Wall Street Journal эксперт Эдвард Латуэк.

«Чорны спіс» фізічных асоб і кампаній, цесна звязаных з прэзідэнтам Пуціным, - гэта выдатна, але давайце таксама расчынім дзверы Амерыкі перад лепшымі і разумнейшымі расейцамі», - піша аўтар. Спосаб ужо ёсць - амерыканскія візы катэгорый O-1A і EB-5.

Віза O-1A выдаецца асобам з «незвычайнымі здольнасцямі» ў сферах навукі, адукацыі і бізнесу. Гэта дазвол на пражыванне і працу на працягу трох гадоў, візу можна працягваць неабмежаваную колькасць разоў. Ёсць таксама віза O-3 для мужа і жонкі і дзяцей асоб з візай O-1A, а таксама віза O-1B для мастакоў і артыстаў. «Але цяпер гэтыя візы выдаюцца павольна, без ахвоты», - наракае аўтар.

Латуэк знаходзіць просты выхад: Абама мог бы проста выдаць прэзідэнцкі ўказ, які абвяшчае, што грамадзянам РФ візу O-1A можна выдаваць проста пры наяўнасці «вучонай ступені вышэй ступені бакалаўра». Тады ўцечка таленавітых людзей з Расеі ператворыцца ў шырокую плынь. Прэзідэнт Пуцін пацерпіць, амерыканская эканоміка выйграе. У дадатак будзе аспрэчаная крамлёўская прапаганда наконт варожасці ЗША да расейцаў.

«Другая зброя Абамы - віза EB-5, прызначаная для імігрантаў, якія інвестуюць грошы ў ЗША», - гаворыцца ў артыкуле. Калі выдаваць гэтыя візы ўсім грамадзянам РФ, якія не маюць судзімасцяў і размяшчаюць у ЗША 5 млн даляраў, то адток капіталаў з Расеі амаль напэўна паскорыцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках