29 красавiка 2024, панядзелак, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэбі-бум у Беларусі скончыўся

11

За першыя тры месяца 2014 года ў краіне з'явілася на свет на 400 чалавек менш, чым у студзені-сакавіку 2013 года.

Хоць каэфіцыент нараджальнасці, па дадзеных Белстата, і вырас: на адну тысячу беларусаў прыпадае 11,9 нованароджаных (у мінулым годзе было 11,8), прытармазіць скарачэнне насельніцтва ў краіне не здольная нават самая эфектыўная праграма дэмаграфічнай бяспекі.

У рэпрадуктыўны ўзрост уступае вельмі малалікае пакаленне 1990-х, а колькасць і доля насельніцтва ў старэйшых узростах расце. Значыць, і колькасць тых, хто памірае будзе расці, нават калі атрымаецца павялічыць працягласць жыцця, піша «Заўтра тваёй краіны».

У студзені-сакавіку 2014 года ў краіне нарадзілася 27 690 дзяцей, памерла - 31 311 чалавек. Колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных на 13,1%.

Некалькі пагоршыліся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў.

На 1 красавіка 2014 года колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 467 тыс. чалавек.

Мэта Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады - стабілізаваць колькасць насельніцтва да 2015 года на ўзроўні 9,45 млн чалавек і забяспечыць пераход да дэмаграфічнага росту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках