29 красавiка 2024, панядзелак, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты з Расеі штурмавалі мяжу Украіны

7
Дыверсанты з Расеі штурмавалі мяжу Украіны

Украінскія памежнікі спынілі спробу прарыву дзяржаўнай мяжы краіны групай узброеных расейскіх дыверсантаў.

Аб гэтым заявіў выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў у звароце да суайчыннікаў.

"Хачу таксама сказаць, што сёння ўночы былі спробы прарыву дзяржаўнай мяжы групай расейскіх узброеных дыверсантаў, якія былі спыненыя нашымі памежнікамі. Таксама, не гледзячы на ўсе намаганні і спробы арганізаваць правакацыі і непарадкі, дэстабілізаваць сітуацыю і ў іншых рэгіёнах на ўсходзе і поўдні краіны, у прыватнасці, у Харкаве, Адэсе - мы забяспечылі там спакой і стабільнасць", - заявіў Турчынаў.

Ён адзначыў, што Канстытуцыя абмяжоўвае ягоныя паўнамоцтвы, але новаабраны прэзідэнт прадставіць да найвышэйшых дзяржаўных узнагарод усіх герояў, якія вызначыліся, абараняючы сваю краіну, мір і спакой грамадзян.

Нагадаем, сёння раніцай украінскае войска аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сэпаратыстамі. Вайскоўцы атакавалі ўсе блок-пасты на перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Падчас аперацыі, паводле папярэдніх звестак, загінулі двое вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны і адзін тэрарыст. Занятыя 10 блок-пастоў тэрарыстаў. Паводле звестак СБУ, палова Славянска знаходзіцца пад кантролем украінскіх сіл.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках