29 красавiка 2024, панядзелак, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойца актывіста ў Адэсе затрыманы

13

Удзельнік прарасейскага мітынгу, які забіў чалавека на акцыі ў Адэсе, затрыманы.

Пра гэта ў камэнтары Цензор.НЕТ заявіў намеснік кіраўніка МУС Украіны Сяргей Чабатар.

Ён адзначыў, што "ўдзельнік украінскага шэсця быў застрэлены з пнэўматычнай зброі. Стралок - затрыманы". "Міліцыя спрабуе стрымаць удзельнікаў праўкраінскага мітынгу і выратаваць ад радыкальных дзеянняў адэсцаў прарасейскіх дзеячаў", - дадаў ён.

Нагадаем, сёння ўдзень прарасейскія ваеўнікі напалі на дэманстрацыю, арганізаваную мясцовым Еўрамайданам. Як мінімум, дзесяць чалавек атрымалі сур'ёзныя раны. Адзін з удзельнікаў дэманстрацыі за адзінства Украіны загінуў ад стрэлу ў галаву. На выгляд яму пад 20 гадоў.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у прыватнасці выдання 048, у прыхільнікаў Расеі бачылі не толькі траўматычную, але і стралковую зброю, у тым ліку аўтаматы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках