29 красавiка 2024, панядзелак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбагацейшых людзей Мікалаеўшчыны абяцае грошы за злоўленых баевікоў

16
Адзін з найбагацейшых людзей Мікалаеўшчыны абяцае грошы за злоўленых баевікоў

Дырэктар ТАА «Нібулон» Аляксей Вадатурскі гатовы выплачваць грашовую ўзнагароду за дапамогу ў злове сепаратыстаў.

Як паведамляюць НикВести, Вадатурскі таксама мерыцца забяспечыць народнае рушэнне Мікалаева і дапаможа абсталяваць ўкраінскія блок-пасты на ўездах у горад.

Вадатурскі ўваходзіць у рэйтынг 20-ці самых багатых людзей Украіны, ягоная кампанія з'яўляецца самым буйным экспарцёрам збожжа, багацце ў 2012 годзе ацэньвалася ў 810 мільёнаў даляраў ЗША. Ён дакладна даў зразумець, што гатовы на прыклад губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага выплачваць узнагароду за сепаратыстаў у Мікалаеўскай вобласці.

«Я таксама буду плаціць. Я не Каламойскі, у мяне няма гэтай структуры, але мы - кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ў стане ў гэтым выпадку гэта зрабіць», - сказаў Вадатурскі.

Акрамя гэтага, мільянер унёс свае прапановы для забеспячэння бяспекі ў Мікалаеве. На ягоную думку, восем існых блок-пастоў на ўездах у горад неэфектыўныя. Замест трох-чатырох рушэнцаў, якія часцяком стаяць нават без інспектара ДАІ, там павінна стаяць па 40 чалавек, здольных забяспечыць стоадсоткавую праверку транспарту, што ўязджае ў горад.

Вадатурскі мяркуе, што цяпер важна супрацоўнічаць з ахоўнымі прадпрыемствамі горада, дзе асабовы склад навучаны і мае права выкарыстоўваць спецсродкі і зброю. Пры гэтым варта было б вывучыць структуры гэтых прадпрыемстваў на прадмет наяўнасці там расейскага капіталу. «Супрацоўнікі МУС і СБУ павінны праверыць таксама, хто ахоўвае важныя ў горадзе прадпрыемствы, выявіць магчымыя асяродкі напружання, каб там не было ахоўных кампаній з расейскімі акцыянерамі», - сказаў ён.

Бізнэсовец валодае шэрагам прадпрыемстваў у Харкаўскай і Луганскай абласцях і ўпэўнены, што мясцовыя эліты здаюць рэгіёны Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках