28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і Мэркель: Расея павінна заплаціць за свае дзеянні ва Украіне

10
Абама і Мэркель: Расея павінна заплаціць за свае дзеянні ва Украіне

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлерка ФРГ Ангела Мэркель мяркуюць, што трэба ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта яны заявілі, выступаючы перад журналістамі ў Белым Доме ў Вашынгтоне, піша Reuters.

Абама заклікаў Расею паўплываць на прарасейскія ўзброеныя групоўкі на Украіне, каб яны спынілі свае дзеянні. Ён назваў ганьбай утрымліванне баевікамі міжнародных назіральнікаў.

Са слоў прэзідэнта, Расея павінна прыкласці намаганні для забеспячэння неадкладнага вызвалення назіральнікаў, паведамляе РБК.

У сваю чаргу, Мэркель заявіла: "Мы гатовыя ўвесці галіновыя санкцыі ў дачыненні да Расеі". Канцлерка сказала, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўразвязу гатовыя пры патрэбе сустрэцца для абмеркавання ўкраінскай праблемы ва ўсялякі час.

"Існуе шырокі спектр магчымасцяў, якія рыхтуюцца Еўрапейскім звязам, - сказала яна. - Мы будзем рухацца да трэцяй стадыі санкцый".

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайсковых і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскія жаўнеры пачалі вызваленне Славянска, аднак на наступны дзень аперацыя была спыненая.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада. 1 траўня сепаратысты занялі шэраг ключавых будынкаў у Данецку.

Фота: AP

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках