4 траўня 2024, Субота, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскую праваабаронцу не ўпусцілі ў Беларусь

6
Украінскую праваабаронцу не ўпусцілі ў Беларусь

Забарона на ўезд, па словах памежнікаў, зыходзіць ад уладаў Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў каардынатар моладзевай сеткі Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак.

«Сёння дзяржаўным памежным камітэтам Беларусі была не дапушчаная на тэрыторыю нашай краіны вядомая ўкраінская праваабаронца Марыя Ясяноўская. Яе знялі з цягніка ў пункце пераходу Церахоўка і забаранілі ўезд. Па словах памежнікаў, забарона ўезду на тэрыторыю РБ і РФ, устаноўленая па прадстаўленні Расеі», - паведаміў ён.

Нагадаем, напярэдадні ЧС па хакеі ў Менск не пусцілі шведскага праваабаронцу Марціна Углу, лідара «Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі» Эміля Андрэ Эрстада і міжнароднага дарадцу арганізацыі Лінэ Нордхаўга. Міліцыя таксама перашкаджае працаваць замежным журналістам у Менску. Так, здымачнай групе фінскага тэлеканала YLE міліцыянты перашкаджалі рабіць інтэрв'ю з жыхарамі Менска.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках