26 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь за акцыі супраць ЧС у хакеі

2
Уладзімір Лабковіч: Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь за акцыі супраць ЧС у хакеі

Беларускі рэжым пусціць на чэмпіянат толькі «правільных» праваабаронцаў, палітыкаў і журналістаў.

Такое меркаванне выказаў чалец Рады праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч, каментуючы сайту charter97.org затрыманне ў аэрапорце Менска вядомага шведскага праваабаронцы Марціна Углы.

«Забарона на ўезд у Беларусь для Марціна звязаная з ягонай актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, бо ён вядомы праваабаронца, а ягоная арганізацыя Östgruppen займаецца пытаннямі Беларусі. Ён разам са сваімі калегамі праводзіў у Швецыі шэраг акцый, якімі звяртаў увагу на тое, што Чэмпіянат свету ў хакеі ў Беларусі праходзіць пры наяўнасці ў краіне палітвязняў і на фоне найгрубейшых парушэнняў правоў чалавека. Асабліва гэта цяпер актуальна ў святле прэвентыўных незаконных затрыманняў, якія праводзіць беларускі рэжым напярэдадні чэмпіянату», - адзначыў ён.

На думку юрыста, «усё гэта азначае, што так званая адкрытасць Беларусі на час ЧС у хакеі ніякім чынам не распаўсюджваецца на праваабаронцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў і з'яўляецца абсалютна штучнай».

«Мы, наадварот, канстатуем, што напярэдадні чэмпіянату свету сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне значна пагоршылася. І яскравы довад гэтага - адвольныя затрыманні, якія ўжо носяць масавы і татальны характар ва ўсёй краіне. Адназначна, што тыя людзі, якія раней не маглі атрымаць візу для ўезду ў Беларусь, і на час чэмпіянату будуць мець перашкоды, як Марцін Угла», - падкрэсліў Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, старшыню шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які меў намер наведаць Беларусь, затрымалі сёння ў транзітнай зоне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Праваабаронцу прапануюць тыдзень чакаць дэпартацыі ў аэрапорце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках