26 красавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў арыштоўваюць на 20 сутак перад ЧС

27
Апазіцыянераў арыштоўваюць на 20 сутак перад ЧС

Актывістаў адпраўляюць у турму на час ЧС па хакеі ў Менску.

Суд Ленінскага раёна Менска арыштаваў актывіста «Маладога фронту» Міхаіла Мускага на 20 сутак. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Судзіў актывіста Міхаіл Хома.

Суд Фрунзенскага раёна Менска прысудзіў актывіста «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенку да 20 сутак арышту па двух артыкулах КоАП РБ. Справу апазіцыянера разглядаў суддзя Зміцер Лукашэвіч. Актывіст паведаміў, што яго затрымалі напярэдадні ля пад'езда дома, дзе ён жыве. Падчас суда над актывістам людзі ў цывільным, якія прывезлі яго ў суд, пагражалі незалежным журналістам адміністрацыйнай справай нібыта за дробнае хуліганства.

Гомельскага актывіста Андрэя Цянюту суддзя Анатоль Сотнікаў арыштаваў на 10 сутак: 3 сутак - за нібыта нецэнзурную лаянку, 7 сутак - за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Актывіста «Маладога фронту» Змітра Крамянецкага абвінавацілі нібыта ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП) і прысудзілі да штрафу ў 15 базавых велічынь (2 мільёна 250 тысяч рублёў). Суддзя - Міхаіл Хома.

Актывісты «Маладога фронту» былі затрыманыя ўчора ўвечары. Мікалай Дземідзенка і Міхаіл Мускі да суда ўтрымліваліся ў турме на вуліцы Акрэсціна, Зміцер Крамянецкі - у РАУС Ленінскага раёна, Андрэй Цянюта - у ІЧУ Гомеля.

Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках