29 красавiка 2024, панядзелак, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі прыехаў у Іерусалім

3

Кіраўнік Каталіцкай царквы здзейсніў малітву ля Сцены плачу і па яўрэйскай традыцыі паклаў малітоўную запіску паміж камянёў мура.

Затым ён адправіўся ў мячэць аль-Акса ў Старым горадзе, дзе звярнуўся да мусульман і выказаў надзею на тое, што хрысціяне і мусульмане будуць ставіцца адзін да аднаго з павагай і любоўю, перадае BBC.

Са Старога горада пантыфік накіраваўся на гару Герцля, каб ускласці вянок на магілу першавесніка яўрэйскай дзяржавы. Затым у планах кіраўніка рымска-каталіцкай царквы - наведванне музея Катастрофы «Яд ва-Шэм». У праграме візіту таксама сустрэча з вярхоўнымі рабінамі Ізраіля, з прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і прэм'ер-міністрам Беньямінам Нетаньяху.

Папа Францыск завершыць свой візіт на Святую зямлю, адслужыўшы імшу ў Святліцы Таемнай Вячэры, піша NEWSru.co.il.

Нагадаем, афіцыйнай мэтай візіту пантыфіка з'яўляецца ўмацаванне стасункаў паміж Рымскай Каталіцкай і Праваслаўнай цэрквамі, аднак Францыск вырашыў дапамагчы і ва ўрэгуляванні ізраільска-палестынскага канфлікту. Напярэдадні ён, сустракаючыся ў родным горадзе Ісуса Хрыста Віфлееме з палесцінскім лідарам Махмудам Абасам, заявіў, што варта стварыць асобную дзяржаву - Палестыну. Палестынскія афіцыйныя асобы таксама асабліва адзначылі, што Францыск - першы пантыфік, які прыбыў проста на Заходні бераг, а не заехаў на тэрыторыю аўтаноміі праз Ізраіль, і расцанілі гэты жэст як знак прызнання іх дзяржаўнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках