29 красавiка 2024, панядзелак, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Слодыча» прысуджаная да трох гадоў калоніі

14
Дырэктар «Слодыча» прысуджаная да трох гадоў калоніі

Таццяна Селіх будзе адбываць пакаранне за праслухоўванне падначаленых у калоніі агульнага рэжыму.

Суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў сёння былога дырэктара фабрыкі "Слодыч" Таццяну Селіх да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, перадае БелТА.

Паводле прысуду экс-дырэктар пазбаўляецца права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, тэрмінам на 5 гадоў.

Як паведамлялася, дзяржабвінаваўца запатрабаваў сёння падчас спрэчак прызначыць былому дырэктару кандытарскай фабрыкі "Слодыч" Таццяне Селіх пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор заявіў, што Таццяна Селіх праслухоўвала перамовы супрацоўнікаў праз свой працоўны кампутар, да якога было падключанае адпаведнае абсталяванне. На кампутары Селіх захоўваліся аўдыёзапісы размоваў. Акрамя гэтага, пракурор пералічыў доказы віны экс-дырэктара "Слодыча", у тым ліку спаслаўся на паказанні сведак. Некалькі разоў ён звярнуў увагу на тое, што дамовы і іншыя дакументы, што тычыліся мадэрнізацыі ўнутранай тэлефоннай сувязі на фабрыцы, падпісваліся заднім чыслом.

Абарона і сама Селіх не прынялі яго аргументы, палічыўшы, што былога дырэктара трэба апраўдаць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках