29 красавiка 2024, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы прэзідэнт Украіны актывізуе антытэрарыстычную аперацыю

22
Новы прэзідэнт Украіны актывізуе антытэрарыстычную аперацыю

Сілавая аперацыя на паўднёвым усходзе Украіны павінна быць працягнутая ў змененым фармаце.

Заявіўшы пра падтрымку сілавой аперацыі, Пётр Парашэнка адзначыў, што яна павінна быць больш эфектыўнай і кароткатэрміновай, а часткі і падраздзяленні сілавікоў павінны мець лепшае ўзбраенне і амуніцыю, піша "Інтэрфакс".

"Антытэрарыстычная аперацыя не можа і не будзе працягвацца 2-3 месяцы. Яна павінна і будзе доўжыцца гадзіны", - заявіў Парашэнка на брыфінгу ў панядзелак.

Кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што першыя крокі новай улады Украіны будуць накіраваныя на павышэнне баяздольнасці ўкраінскай арміі і праваахоўных органаў, пасля чаго эфектыўнасць антытэрарыстычнай аперацыі "вельмі хутка" павысіцца.

Па словах Парашэнкі, у эфектыўнасці правядзення сілавой аперацыі можна будзе пераканацца "ўжо ў вельмі хуткім часе".

Кандыдат у прэзідэнты адзначыў, што мае намер наладзіць эфектыўны дыялог на ўсходзе краіны, і выказаў надзею, што Расея падтрымае яго ў гэтым. Парашэнка падкрэсліў, што тыя, хто ўзяў зброю ў рукі, але не скарыстаўся ёй, трапяць пад амністыю з цвёрдымі гарантыямі іх бяспекі. Пры гэтым ён заявіў, што з тэрарыстамі весці перамовы не будзе.

Раней ён ужо заявіў, што ў выпадку абрання перш за ўсё адправіцца з візітам у Данецкую вобласць.

Антытэрарыстычная аперацыя на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, якія адлучыліся з Украіны, працягваецца з сярэдзіны красавіка. У выніку ваенных дзеянняў загінулі больш сотні чалавек. Ахвяры ёсць як з боку сілавікоў, так і з боку прыхільнікаў аддзялення ад Украіны. Спробы наладзіць дыялог паміж самаабвешчанымі "рэспублікамі" і ўладамі Украіны да поспеху пакуль не прывялі.

Адзінаццатага траўня ў Данецкай і Луганскай абласцях прайшлі "рэферэндумы", па выніках якіх рэгіёны абвясцілі аб незалежнасці ад Кіева і папрасіліся ў склад Расеі. Украінскія ўлады не прызнаюць вынікі "рэферэндумаў", заяўляючы пра тое, што яны былі праведзеныя з сур'ёзнымі парушэннямі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках