27 красавiка 2024, Субота, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Незадаволенасць Пуціным прывядзе да хуткай развязкі

20
Мустафа Джамілеў: Незадаволенасць Пуціным прывядзе да хуткай развязкі

Лідар крымскіх татараў лічыць, што паўвостраў хутка будзе вернуты Украіне.

У эфіры "Радио "Свобода" Мустафа Джамілеў адзначыў, што вяртанне Крыма зойме ад двух-трох месяцаў да 2-3 гадоў.

"Гэтая анэксія супярэчыць усім міжнародным нормам. Так, мы маем справу з дзяржавай, якая не лічыцца з міжнароднымі нормамі, але ёсць рэальнасць, ад якой не адна дзяржава не можа сысці, - заявіў ён. - Гэта ізаляцыя, яна будзе працягвацца. Расея будзе несці значны эканамічны ўрон".

Паводле яго слоў, ужо спее сур'ёзная незадаволенасць вакол самога прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і яго аўтарытарнага рэжыму, што прывядзе да хуткай развязкі.

Пры гэтым ён адзначыў, што нядзельны візіт Дзмітрыя Мядзведзева ў анэксаваны Крым радуе, бо "гэта ў чарговы раз паказвае ўсяму свету беспардоннасць расейскіх чыноўнікаў да міжнароднага права і да ўсяго таго, што называецца нормамі прыстойнасці".

"Калі б гэтых візітаў не было, то, магчыма, сітуацыя з Крымам сышла б на задні план. Але дзякуючы візіту Пуціна на Дзень перамогі і Мядзведзева, гэта будзе трымацца на парадку дня", - сказаў Джамілеў.

Як адзначыў крымскататарскі лідар, сусветная грамадскасць абавязкова будзе рэагаваць на такія выклікі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках