1 траўня 2024, Серада, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД: Лукашэнка робіць Беларусь прыдаткам новай Расейскай імперыі

20
БХД: Лукашэнка робіць Беларусь прыдаткам новай Расейскай імперыі

Падпісанне дамовы аб ЕАЭС вядзе да знішчэння незалежнасці Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», атрыманай рэдакцыяй сайта charter97.org.

«Падпісанне 29 траўня Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Беларусі дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза ставіць краіну ў яшчэ большую залежнасць ад Расеі. Гэта пагадненне не нясе эканамічнай выгады Беларусі, спрыяе стагнацыі беларускай эканомікі і супярэчыць патрэбам нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Замест дыверсіфікацыі знешнеэканамічных і знешнепалітычных сувязяў улады яшчэ шчыльней прывязваюць Беларусь да Расеі, робячы яе дэ-факта прыдаткам новай Расейскай імперыі», - адзначаецца ў заяве.

Аргкамітэт па стварэнні партыі патрабуе выхаду Беларусі з гэтай дамовы, а таксама з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і іншых падобных пагадненняў і арганізацый.

«Падпісанне такіх дамоваў - гэта рэальныя крокі да страты суверэнітэту Беларусі і знішчэння незалежнасці беларускай дзяржавы», - падкрэсліваюць у БХД.

Нагадаем, дамова была падпісаная кіраўнікамі Расеі, Казахстана і Беларусі на сённяшнім пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане. Прадугледжана, што новы саюз пачне функцыянаваць 1 студзеня 2015 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках