6 траўня 2024, панядзелак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ абясшкодзіла снайпераў у адміністрацыйных будынках Славянска

6
СБУ абясшкодзіла снайпераў у адміністрацыйных будынках Славянска

Снайперскія групоўкі вялі агонь з захопленых адміністрацыйных будынкаў горада.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны, кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра Васіль Крутаў, піша РБК.

«Адначасова з замацаваннем сіл АТА на блокпостах і стратэгічных аб'ектах, штабу АТЦ удалося не дапусціць вываду з дзеяння баявікамі сістэмы энергазабеспячэння чыгункі на ўчастку ў напрамку Славянска, сарваць спробу перадачы бандытам зброі і грашовых сродкаў у Славянску і Краматорску, абясшкодзіць актыўных сепаратыстаў - сувязнога «Стралка» з пазыўным «Рамонак», а таксама гнязда снайперскіх груповак, якое знаходзяцца ў адміністрацыйных і жылых будынках Славянска», - распавёў Крутаў.

Нагадаем, 2 траўня ўкраінская армія аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, які быў захоплены раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра.

3 траўня ўкраінскія вайскоўцы працягнулі аперацыю. Вызвалены аэрапорт і тэлевышкі ў Краматорску. Працягваюцца баі ў Славянску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках