7 траўня 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспарт у Менску зменіць працу

Транспарт у Менску зменіць працу

У трасы тралейбусных маршрутаў №32 і 64 унесеныя змены.

З-за работ па пераўладкаванні кантактнай сеткі ўнесеныя змены ў схему руху пасажырскага транспарту.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва "Менск-Навіны" ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь", з сённяшняга дня рух тралейбусаў маршруту №32 "ДС "Малінаўка-4" - ст.м. "Пятроўшчына" арганізуецца па вуліцах Ясеніна, Рафіева, праспектах Любімава, газеты "Звязда", вуліцы Голубева, праспекце Дзяржынскага ў абодвух напрамках.

Таксама змянілася і траса тралейбуснага маршруту №64 "ДС "Малінаўка- 4" - ДС "Дружная". На ўчастку ад праспекта Любімава да вуліцы Чыгуначнай тралейбусы гэтага маршруту будуць рухацца па праспекце газеты "Праўда", вуліцы Голубева, праспекце Дзяржынскага ў абодвух напрамках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках