7 траўня 2024, aўторак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэская абладміністрацыі эвакуяваная ў чаканні штурму

2
Адэская абладміністрацыі эвакуяваная ў чаканні штурму

Будынак узялі пад абарону байцы Нацыянальнай гвардыі.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», у Адэсе сілавікі адэкватна адрэагавалі на магчымасць штурму аблдзяржадміністрацыі прарасейскімі тэрарыстамі, - піша ён. - Паводле папярэдняй інфармацыі, што паступіла, штурм АДА прызначаўся на 15 гадзін.

У экстранным парадку з АДА быў эвакуяваны персанал. Таксама былі спыненыя заняткі і эвакуяваныя дзеці з дзіцячых садкоў і школ у кіламетровай зоне ад АДА. Будынак АДА занялі і падрыхтаваліся да адбіцця штурму падраздзялення антытэрору і Нацыянальнай гвардыі».

Вайсковы экспэрт адзначае, што паводле стану на 17.30 штурм не пачаўся.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Паводле звестак пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафзвязаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Паводле звестак СБУ, сутыкненні і беспарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных вайсковых фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Пасля пятнічных падзей у Адэсе звольнены начальнік абласной міліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках