28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася паведамляць Літве пра свае войскі ў Калінінградзе

26
Расея адмовілася паведамляць Літве пра свае войскі ў Калінінградзе

Масква ў аднабаковым парадку скасавала адпаведную дамову з Вільняй ад 2001 года.

Расея прыпыніла пагадненне аб прадастаўленні інфармацыі па ўзбраенні ў Калінінградзе. Пра гэта заявіў міністр абароны Літвы Юозас Алекас. Па словах літоўскага чыноўніка, Масква праінфармавала Вільню, што больш не будзе прытрымлівацца пагаднення ад 2001 года "аб умацаванні даверу і бяспекі" і ў аднабаковым парадку скасавала дамову. Рашэнне Крамля ён назваў "чарговым крокам да разбурэння ўзаемнага даверу і сістэмы бяспекі ў Еўропе".

Расея спыніла прадастаўляць інфармацыю аб сваіх войсках у Калінінградзе, дзе знаходзіцца штаб Балтыйскага флоту Расеі, у 2007 годзе пасля ўвядзення мараторыя па дамове аб звычайных сілах у Еўропе. Але да гэтага часу Літва мела магчымасць інспектаваць Калінінград паводле дамовы ад 2001 года.

Нагадаем, 24 красавіка міністр абароны Расеі заявіў, што з-за абвастрэння сітуацыі ў Данбасе пачаліся вучэнні расейскіх войскаў у Растоўскай вобласці каля мяжы Украіны. Верталёты армейскай авіяцыі Расеі, у сваю чаргу, пачалі манеўры ў Пскоўскай вобласці ля межаў Беларусі, Латвіі і Эстоніі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках