29 красавiка 2024, панядзелак, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне зноў выкралі назіральнікаў АБСЕ

27
Ва Украіне зноў выкралі назіральнікаў АБСЕ

Назіральнікі АБСЕ захопленыя ў цэнтры Марыупаля.

Іх заштурхалі ў аўтобус і павезлі ў невядомым кірунку. Невядомыя выкралі прадстаўнікоў місіі АБСЭ ў цэнтры Марыупаля Данецкай вобласці. Пра гэта ў аўторак 6 траўня паведамілі ў прэс-службе Усеўкраінскага камітэта «Наступ».

«Вядома, што да машыны з прадстаўнікамі пад'ехалі аўтобусы, адкуль выскачылі людзі ў чорных масках і запіхнулі прадстаўнікоў АБСЕ да аўтобусаў», - паведаміў кіраўнік арганізацыі Руслан Сякела.

Раней паведамлялася, што ў Луганску абрабавалі аўтамабіль назіральніка АБСЕ.

У прэс-службе Марыупальскага галоўнага ўпраўлення міліцыі пракаментавалі інфармацыю пазней. Зараз інфармацыя правяраецца.

Мясцовы сайт 0629 паведамляе, што прадстаўнікі АБСЕ знаходзяцца ў Марыупалі ўжо не першы тыдзень, па горадзе можна часта бачыць «Таёту».

Нагадаем, у канцы красавіка на адным з блокпостаў каля Славянска баевікі затрымалі членаў ваеннай місіі АБСЕ. Службай бяспекі Украіны былі атрыманыя доказы каардынацыі і непасрэднага ўплыву расейскага боку на сітуацыю вакол захопу членаў ваеннай верыфікацыйнай місіі краін-удзельніц АБСЕ. У прыватнасці, апублікаваная размова паміж спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта РФ і правадыром узброеных тэрарыстаў.

Закладнікі былі вызваленыя толькі тры дні таму.

Архіўнае фота EPA

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках