3 траўня 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары краін Захаду сустрэнуцца ў Варшаве

2
Лідары краін Захаду сустрэнуцца ў Варшаве

У сталіцы Польшчы пройдзе адна з найбуйнейшых сустрэч кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ і ЗША.

Свой прыезд на ўрачыстае святкаванне 25-годдзя выбараў у польскі Сейм, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 года, пацвердзілі каля 20 лідараў розных краін. Акрамя прэзідэнтаў ЗША - Барака Абамы, Францыі - Франсуа Аланда, Германіі - Йахіма Гаўка, усіх дзяржаў Цэнтральнай Еўропы і большасці еўрапейскіх краін, чакаецца візіт генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, а таксама лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру. Таксама павінна прыбыць дэлегацыя з Украіны, але ў сувязі з напружанай сітуацыяй у краіне і прэзідэнцкімі выбарамі 25 траўня пакуль невядома, які будзе яе склад. Колькасць заявак павялічваецца, асабліва пасля афіцыйнага пацверджання прэзідэнтам ЗША ўдзелу ў варшаўскіх урачыстасцях, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках