4 траўня 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Гайдукова таемна вывезлі з калоніі з-за ЧС па хакеі

3
Таццяна Севярынец: Гайдукова таемна вывезлі з калоніі з-за ЧС па хакеі

Улады ведалі, што Андрэя Гайдукова прыедуць сустракаць з розных гарадоў, і баяліся гэтага.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Таццяна Севярынец.

«Мы збіраліся ехаць сустракаць Андрэя, але, на жаль, мы нават яшчэ не паспелі выехаць, а мне патэлефанавала яго мама і сказала, што ён ужо на волі. Потым мне патэлефанаваў сам Андрэй, паведаміў, што а 6 гадзін яму сказалі збірацца, потым пасадзілі ў машыну, нейкімі таемнымі сцежкамі вывезлі на аўтавакзал, далі 20 тысяч рублёў і сказалі ехаць, куды ён хоча», - распавёў яна.

Таццяна Севярынец адзначыла, што настрой у Андрэя бадзёры.

«Улады зрабілі ўсё, каб знізіць урачыстасць сустрэчы, таму што ведалі, што яго паедуць сустракаць з розных гарадоў. Тым больш заўтра пачынаецца Чэмпіянат свету па хакеі ў Менску, і ўлады проста з'ехалі з глузду», - падкрэсліла яна.

Нагадаем, сёння ў 7 раніцы з калоніі «Віцьба-3» на волю выйшаў палітвязень Андрэй Гайдукоў.

1 ліпеня 2013 года актывіста апазіцыі Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Фота: dw.de

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках