3 траўня 2024, Пятніца, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотнікі з Днепрапятроўска ўсталі на абарону Марыупаля

4
Добраахвотнікі з Днепрапятроўска ўсталі на абарону Марыупаля

У Марыупалі для абароны ад тэрарыстаў разгарнуўся добраахвотніцкі батальён, сфармаваны ў Днепрапятроўску.

Падраздзяленне прыбыло ў горад, размешчаны на ўзбярэжжы Азоўскага мора. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Барыс Філатаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Добраахвотніцкі батальён тэрытарыяльнай абароны Днепрапятроўшчыны сёння ноччу разгорнуты ў Марыўпалі, - напісаў ён. - Данбас чакай сваіх рускамоўных братоў. Час збіраць камяні прыйшоў».

7 траўня паведамлялася, што ў Марыўпалі захопнікі пакінулі будынак гарсавета. Аперацыя па вызваленні горада ішла ўсю ноч. Захопленыя лідары сепаратыстаў.

З 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам. У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках