4 траўня 2024, Субота, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 украінскіх каналаў па невядомых прычынах спынілі вяшчанне

16
9 украінскіх каналаў па невядомых прычынах спынілі вяшчанне

Прычына адключэння вяшчання ўстанаўліваецца.

Тэлеканалы Интер, Первый национальный, Мега, Ентерфильм, К1, К2, НТН, Гамма и Хsport па невядомых прычынах спынілі вяшчанне праз спадарожнік.

Як пішуць карыстальнікі сацыяльных сетак прычынай гэтаму можа быць узгаранне кабеля, які злучае тэлевышкі ў сталіцы з будынкам Нацтэлекампаніі Украіны. Піша УНН.

Напярэдадні, дзяржкамітэт Украіны па тэлебачанні і радыёвяшчанню прасіў украінскія тэлеканалы адмовіцца ад трансляцыі расейскіх фільмаў і серыялаў на ваенную тэматыку. «Просім перагледзець праграмнае напаўненне тэлерадыёканалаў расейскімі фільмамі і серыяламі, якія прапагандуюць расейскіх праваахоўнікаў, армію і войскі спецыяльнага прызначэння, таму што менавіта яны адыгралі ключавую ролю ў парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, а сёння пагражаюць далейшаму ўварванню на мацерыковую частку Украіны», - гаварылася ў паведамленні.

У арганізацыі падкрэслілі, што, нягледзячы на папярэджанні, асобныя ўкраінскія тэлеканалы фактычна прапагандуюць «перамогу і веліч» Расеі, такім чынам апраўдваючы жорсткасць і гвалт, якія здзяйсняюцца ва Украіне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках