4 траўня 2024, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі аддзяленне МУС у Марыупалі: ёсць забітыя

60

Штурмам кіравалі афіцэры ГВУ Генштаба Узброеных Сіл Расеі.

«Прадстаўнікі ДНР захапілі будынак гарупраўлення міліцыі. У цяперашні час міліцыя і Нацыянальная гвардыя спрабуюць адбіць будынак», - распавялі ў прэс-службе Данецкай абласной міліцыі.

Першым пра новыя баі ў Марыупалі напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Ляшко.

«У бандытаў няма нічога святога. Цяпер - у Дзень Перамогі над фашызмам - узброеныя тэрарысты штурмуюць УУС Марыупаля. У нас - некалькі параненых, некаторыя цяжка. З боку нападнікаў - трое забітых. Атаку спрабуем адбіць. Супраць нашых прафесійна дзейнічаюць расейскія спецназаўцы ГВУ», - паведаміў ён.

Праз паўгадзіны дэпутат паведаміў, што баевікі захапілі першы і другі паверхі будынка.

«Тэрарысты, арыентыровачна 30 чалавек, захапілі два паверхі памяшкання УУС, нашы адбіваюцца на трэцім, - паведаміў ён. - Тэрарысты страляюць з аўтаматычнай зброі, выкарыстоўваюць гранаты. Звонку на дапамогу нашым прыбылі тры БТРа і войскі. Страляюць на паражэнне, ватоўкі пачалі разбягацца. З будынка насупраць паліклінікі супраць нас працуюць расейскія снайперы. Сярод тэрарыстаў - восем забітых, нашы ўсе жывыя, але шмат параненых. Аперацыя нападу была добра спланаваная, сярод мясцовых мянтоў ёсць здраднікі, якія дапамагалі ворагу. Частку Нацгвардыі таксама загадзя блакавалі мясцовыя сепаратысты, каб салдаты не змаглі прыйсці на дапамогу. Нягледзячы на ўсё - трымаемся і адаб'емся».

Як распавядае карэспандэнт выдання INSIDER, тэрарыстам у колькасці 30 чалавек удалося захапіць 1 і 2 паверхі будынка МУС. Трэці яшчэ быў пад кантролем сілавікоў, калі падышла падмога з тэхнікай. У выніку бою было знішчана да 8 баявікоў. З украінскага боку, па папярэдніх дадзеных, ёсць параненыя, але загінулых няма.

У будынку паліклінікі, якая знаходзіцца побач з упраўленнем МУС, яшчэ знаходзяцца снайперы тэрарыстаў. Зараз ідзе зачыстка паліклінікі. Тыя, хто нападаў на ўпраўленне МУС, разбегліся.

«Памяшканне УУС Марыупаля цалкам блакаванае па перыметры нашымі войскамі і тэхнікай. Тэрарысты забарыкадаваліся ўнутры і адстрэльваюцца. Загад жывымі іх нікога не браць, усіх свалачоў замочым, каб іншыя не бралі прыклад», - дадаў Алег Ляшко.

7 траўня паведамлялася, што ў Марыупалі захопнікі пакінулі будынак гарсавета. Аперацыя па вызваленні горада ішла ўсю ноч. Былі захопленыя лідары сепаратыстаў. Аднак пасля гэтага баевікі зноў занялі гарвыканкам. 8 траўня ўкраінскія сілавікі паспрабавалі адбіць будынак, аднак на дадзены момант ён знаходзіцца пад кантролем захопнікаў.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках