4 траўня 2024, Субота, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты спрабавалі сарваць мітынг у гонар Дня Перамогі ў Данецку

14

Хуліганы патрабавалі ад аркестра іграць гімн Расеі і правакавалі бойку.

Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу пад помнікам «Тваім вызваліцелям, Данбас», які праводзіцца гарадскімі ўладамі, на трыбуну прарваліся прыхільнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», якія нагадалі, што на 11 траўня запланаваны «рэферэндум» і заявілі, што наступнае 9 траўня пройдзе «без фашыстаў» і «гімн будуць іграць наш», піша мясцовае выданне «Остров».

У мітынгу ў гонар Дня перамогі ўзялі ўдзел больш за 1000 чалавек. Аркестр упраўлення МУС гуляў гімн Украіны. Яшчэ падчас мітынгу сепаратысты спрабавалі прарвацца да мікрафону, аднак Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лук'янчанка і супрацоўнікі гарадскога савета здолелі стрымаць іх націск.

Адзін з баевікоў у камуфляжы і з георгіеўскімі стужачкамі падбег да аркестра і запатрабаваў выканаць гімн Расеі. «Іграй гімн Расеі», - крычаў ён, спрабуючы ўвязацца ў бойку.

Міліцыя, якая забяспечыла парадак на мітынгу, спыніла магчымую бойку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках